БЕЛ Ł РУС

Пракаповіч: «БПС-Банк» – на Усход, «Белінвестбанк»– на Захад

29.10.2009 / 22:06

Калі ўсё атрымаецца, абодва банкі будуць прададзеныя ўжо да канца года

Па словах старшыні праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, дамова аб продажы БПС-Банка Сбербанку Расіі можа быць падпісаная ўжо ў лістападзе.

«Перамовы скончыліся паспяхова, цяпер ідзе апрацоўка тэхнічных пытанняў», - заявіў Пракаповіч.

Не пазней за наступнае лета будзе завершаны продаж замежнаму інвестару акцый «Белінвестбанка».
Пакупнік - адзін з заходнеўрапейскіх банкаў. Калі перамовы атрымаецца правесці хутчэй, то банк будзе прададзены ўжо сёлета.

А вось

ідэі продаж пакетаў акцый двух найбуйнейшых банкаў - «Беларусбанка» і «Белаграпрабанка» - не знайшлі падтрымкі ва ўладаў.
Менавіта гэтыя банкі «змогуць забяспечыць поўную фінансавую бяспеку пры любой сітуацыі», - мяркуе галоўны банкір краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула