БЕЛ Ł РУС

Самалёт з Новай Зеландыі здзейсніў 16-гадзінны «палёт у нікуды»

18.02.2023 / 09:13

Nashaniva.com

Cамалёту Air New Zealand, які вылецеў з Окленда ў Новай Зеландыі, прыйшлося вярнуцца туды ж пасля 16 гадзін палёту з-за пажару ў тэрмінале аэрапорта Джона Ф. Кэнэдзі (JFK) у ЗША, куды накіроўваўся рэйс, вынікае з даных сэрвісу Flightradar. Сэрвіс таксама паведаміў пра гэта ў Twitter.

AP Photo/Mark Baker, File

Як піша The Washington Post са спасылкай на заяву авіякампаніі, рэйс Окленд — Нью-Ёрк «быў вымушаны адхіліцца назад у Окленд» праз пажар і закрыццё тэрмінала. Газета назвала рэйс «палётам у нікуды».

Аналагічнае рашэнне прынялі і ў Korean Air: рэйс з Сеула накіраваўся назад праз больш чым 5 гадзін палёту. «Авіякампанія прызнала, што пераадрасацыя была непазбежная прыкладна праз 5 гадзін 30 хвілін падчас 14-гадзіннага пералёту. <…> Былі разгледжаныя ўсе варыянты, і было прынятае рашэнне вярнуцца ў Інчхон у святле мноства фактараў, такіх як пройдзеная адлегласць і аператыўныя абставіны», — цытуе заяву авіякампаніі РБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула