БЕЛ Ł РУС

На нядзелю сіноптыкі прагназуюць моцны вецер і галалёдзіцу 

18.02.2023 / 13:02

Nashaniva.com

У нядзелю, 19 лютага, месцамі па краіне захаваецца моцны вецер, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца, паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове, днём месцамі ападкі: снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу — мінус 4 — плюс 2, максімальная днём — мінус 1 — плюс 4 градусы.

У Мінску ўначы мінус адзін — плюс адзін, удзень да +2.

Паводле слоў сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак, 20 і 21 лютага, у Беларусі захаваецца ветранае надвор'е.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула