БЕЛ Ł РУС

СМІ: Пад новыя санкцыі ЗША падпадуць каля 200 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі

22.02.2023 / 07:59

Nashaniva.com

Гэта толькі частка пакета мер, прымеркаванага да гадавіны ваеннага ўварвання РФ ва Украіну.

Фота: Andrew Harnik, AP

ЗША ў найбліжэйшы час плануюць аб'явіць аб новым пакеце санкцый супраць Расіі, у які ўвойдуць каля 200 фізічных і юрыдычных асоб. Пра гэта 21 лютага распавяло выданне The Wall Street Journal.

Гэты пакет прымеркаваны да гадавіны ваеннага поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, а таксама прызваны яшчэ больш абмежаваць вайсковы і тэхналагічны патэнцыял Крамля, адрэзаўшы яго ад крытычна важных рэсурсаў.

«Абмежаванні закрануць шэраг расійскіх губернатараў і сваякоў урадавых чыноўнікаў. Яшчэ пад іх падпадуць расійскія абаронныя і тэхналагічныя кампаніі разам са звязанымі з імі фізічнымі асобамі, а таксама тыя юрыдычныя асобы, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць ужо існуючыя санкцыі», — паведамляе WSJ.

Стала вядома, што новыя абмежаванні — толькі частка пакета мер, які распрацавала адміністрацыя прэзідэнта ЗША. У яго таксама ўваходзіць вайсковая дапамога Украіне на суму 460 млн даляраў, пра якую Джо Байдэн абвясціў падчас свайго нядаўняга візіту ў Кіеў.

Чакаецца, што новы пакет санкцый будзе афіцыйна аб'яўлены ўжо на гэтым тыдні.

Чытайце яшчэ:

Байдэн: Беларусы працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю

Пуцін узнагародзіў зенітна-ракетную брыгаду, якая мае дачыненне да збіцця «Боінга» над Данбасам у 2014 годзе

Літва прапануе ўзмацніць жорсткасць пакарання за парушэнне санкцый 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула