БЕЛ Ł РУС

Ва Ўкраіне абвясцілі пра пачатак эпідэміі свінога грыпу

30.10.2009 / 13:57

Хвароба развіваецца там вельмі імкліва. За кароткі час там памерлі больш за 30 чалавек.

Ва Ўкраіне пачалася эпідэмія захворвання вірусам грыпу A/H1N1. З такой заявай выступіў міністр аховы здароўя краіны Васіль Князевіч.

Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя плануе абвясціць каранцін на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, інфармуе «Інтэрфакс‑Украіна».

Па розных звестках, у нашых паўднёвых суседзяў ад вірусу, які выклікае ацёк лёгкіх,

памерлі ад 30 да 37 чалавек.

Медыкі дапускаюць, што прычына смерці — імклівае развіццё атыповай пнеўманіі. У той жа час не выключаецца магчымасць віруса «свінога» грыпу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула