БЕЛ Ł РУС

Польскі чыноўнік пра магчымасць закрыцця мяжы: Урад прыме цяжкія рашэнні, калі не будзе іншых варыянтаў

24.02.2023 / 22:50

Nashaniva.com

Польшча прыме «неабходныя рашэнні», калі гэта будзе «апраўдана і неабходна», заявіў прэс-сакратар польскага міністра — каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын, гаворачы пра магчымасць поўнага закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю.

«Я не хачу вырашаць гэтае пытанне, — зазначыў Жарын у інтэрв'ю Polskie Radio 24. — Рашэнне запатрабуе аналізу розных фактараў і наступстваў, але неабходныя рашэнні будуць прынятыя.

Урад мае намер прымаць цяжкія рашэнні, калі ўмовы не дапускаюць іншых варыянтаў».

«Відавочна, што пры прыняцці найбольш важных рашэнняў Крэмль аказвае ўплыў на дзеянні Мінска, — заявіў Жарын. — Гэта прывяло да міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, што адпавядае інтарэсам Расіі. Паводзіны беларускіх улад — неад’емная частка дзеянняў Расіі супраць Польшчы».

Чытайце таксама:

Польшча высылае вайсковага аташэ Беларусі

Польшча пачала ўмацоўваць мяжу з Беларуссю

Мытны камітэт: Польшча разварочвае на мяжы не толькі беларускія і расійскія грузавікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула