БЕЛ Ł РУС

«Дынама» (Мінск) — ЦСКА (Масква) — 2:1

30.10.2009 / 22:15

ЗП

Мінскае «Дынама» атрымала другую запар перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Прычым, у другі раз быў пераможаны маскоўскі клуб.

Мінскае «Дынама» атрымала другую запар перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Прычым, у другі раз быў пераможаны маскоўскі клуб. Два дні назад хлопцы Андрыеўскага ў гасцях выйгралі ў аднаклубнікаў з Масквы (5:1), а сёння дома — у ЦСКА.

Перамогу зрабілі нашы фіны. Першую шайбу закінуў Юсі Маканен (10‑ая хвіліна). А праз тры хвіліны любімец мінскай публікі — Ханес Хювенен — лік падвоіў. Першы перыяд так і скончыўся.

У сярэдзіне сустрэчы Ягору Міхайлаву ў большасці атрымалася размачыць Мезіна. Другі перыяд дагуляць да канца не атрымалася, бо было выбітае загараджальнае шкло. Дагульвалі яго пасля другога перапынку.

У трэцім перыядзе маскоўцам нічога не заставалася, як ісці наперад. «Дынама» шмат гуляла ў колькаснай меншасці. У адзін момант нават «тры на пяць». Тым не менш, вытрымалі. Перамога «Дынама» — 2:1.

Атрымаўшы тры пункты, беларусы засталіся на дзевятым радку ва Усходняй канферэнцыі. Да мыцішчанскага «Атланта» ўсяго адзін пункт. «Дынама» цяпер мае 26 пунктаў пасля 19 гульняў.

Наступную гульню «Дынама» правядзе дома 1 лістапада з рыжскімі аднаклубнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула