БЕЛ Ł РУС

Пад Бягомлем аўто вынесла на сустрэчную паласу. Загінула 17-гадовая дзяўчына

26.02.2023 / 18:27

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ўвечары 25 лютага каля вёскі Бабцы Докшыцкага райна на трасе «Мінск-Віцебск».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая дзяўчына, якая была за стырном Peugeot, не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль занесла і вынесла на сустрэчную паласу. Там машына сутыкнулася з Toyota Sienna. 

Кіроўца і 17-гадовая пасажырка Peugeot, а таксама 45-гадовы пасажыр Toyota Sienna былі дастаўленыя ў бальніцу. Ад атрыманых траўмаў 17-гадовая дзяўчына памерла.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула