БЕЛ Ł РУС

Саудаўская Аравія выдзеліць 400 мільёнаў даляраў на дапамогу Украіне

26.02.2023 / 21:28

Nashaniva.com

Падчас візіту міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі ў Кіеў былі падпісаныя дакументы аб дапамозе Украіне.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Агульная сума дапамогі складзе 400 мільёнаў даляраў. Яна ўключае нафтапрадуктаў на 300 мільёнаў і 100 мільёнаў гуманітарнай дапамогі, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак

«Хачу нагадаць, што Украіна і Саудаўская Аравія маюць агульныя выклікі і досвед барацьбы з імі. Гаворка пра іранскія БПЛА, якія пастаўляліся пэўным «паўстанцам» і здзяйснялі атакі на нафтавыя аб'екты Саудаўскай Аравіі», — напісаў Ярмак.

Прынц Фейсал бін Фархан Аль Сауд сустрэўся ў Кіеве з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і камандай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула