БЕЛ Ł РУС

Яшчэ 12 чалавек прызналі палітвязнямі

28.02.2023 / 21:36

Nashaniva.com

«Вясна» паведаміла, што праваабаронцы прынялі рашэнне прызнаць палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Цяпер іх агульная колькасць — 1463 чалавекі.

Імёны новых прызнаных палітзняволеных — Яўген Эміліт, Максім Самброс, Вадзім Пінжакоў, Дзмітрый Гапанюк, Аляксандра Захарык, Валерый Пацярухін, Андрэй Мамойка, Вера Мамойка, Яўген Радкевіч, Андрэй Філіпчык, Аляксей Дужы, Таццяна Дубатоўка.

Хто гэтыя палітвязні і ў чым іх абвінавачваюць — чытайце тут.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1463 чалавек. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што накал рэпрэсій у Беларусі спадае, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула