БЕЛ Ł РУС

«Павышае баявы дух нацыстаў». Дэпутата з КПРФ, які слухаў Пуціна з локшынай на вушах, прапанавалі адправіць на фронт

1.03.2023 / 14:24

Nashaniva.com

У расійскага дэпутата Міхаіла Абдалкіна з Самары — праблемы. Яго выклікаюць у паліцыю, а калегі па КПРФ прапануюць выключыць з партыі і наогул адправіць на фронт за тое, што ён слухаў прамову Пуціна з локшынай на вушах.

Камітэт Самарскай губернскай думы па рэгламенце назваў паводзіны Міхаіла Абдалкіна недапушчальнымі.

«Гэтую рэч тыражуюць, што, напэўна ж, павышае баявы дух нацыстаў. Ці не дапамога гэта ворагу?» — сказаў аднапартыец Абдалкіна Уладзімір Дуцаў.

Кіраўнік жа самарскай фракцыі ЛДПР Сцяпанаў прапанаваў адправіць Абдалкіна на вайсковую службу.

Камітэт Самарскай губернскай думы па рэгламенце прапанаваў выключыць Абдалкіна з партыі. Фракцыя КПРФ яшчэ не прыняла рашэнне.

Сам Абдалкін паведаміў, што 1 сакавіка яго выклікалі ў паліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула