БЕЛ Ł РУС

Учора адбыліся выбухі на расійскім аэрадроме ў Краснадарскім краі. Блогеры кажуць пра беспілотнік, улады — пра вучэнні

1.03.2023 / 17:51

Nashaniva.com

Учора ўвечары СМІ і тэлеграм-каналы апублікавалі фота, на якім бачны меркаваны ўчастак узгарання ў раёне вайсковага аэрадрома ў Ейску Краснадарскага краю.

Прарасійскія вайсковыя блогеры назвалі прычынай выбухаў атаку беспілотнікаў. Па звестках тэлеграм-канала «Рыбарь», дрон Ту-141 «Стрыж» упаў побач з лётным полем, не пашкодзіўшы самалёты.

Мясцовыя ўлады адмаўляюць інфармацыю аб нападзе на аэрадром і тлумачаць гукі выбухаў вучэннямі.

«Стрыжы» ў снежні мінулага года выкарыстоўваліся для ўдараў па аэрадромах у Саратаўскай і Разанскай абласцях, на якіх базіруецца расійская стратэгічная авіяцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула