БЕЛ Ł РУС

Усіх падлеткаў, затрыманых учора ў Гомелі, перадалі бацькам

1.03.2023 / 18:14

Nashaniva.com

Усіх непаўналетніх, затрыманых учора ў Гомелі падчас сустрэчы прыхільнікаў «ПВК Родан», перадалі бацькам, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.

Падчас апытанняў большасць падлеткаў сказала, што яны прыйшлі на сустрэчу проста з цікавасці: хтосьці хацеў паглядзець, што будзе, а некаторыя збіраліся зняць відэа для сацсетак.

28 лютага ў Гомелі міліцыя затрымала 200 чалавек, якія прыйшлі на анансаваную ў сацсетках сустрэчу прыхільнікаў субкультуры «ПВК Родан». 183 чалавекі аказаліся непаўналетнімі.

Па выніках учарашніх падзей Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула