БЕЛ Ł РУС

Вайскова-транспартны самалёт выбухнуў пры выпрабаваннях на авіязаводзе ва Ульянаўску, загінуў чалавек

2.03.2023 / 15:12

Nashaniva.com

Паветранае судна разбурылася прама ў ангары, паведамляе «База».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: uac_ru / Telegram

Паводле канала, надзвычайнае здарэнне адбылося на авіяцыйным заводзе «Авіястар». Там з дапамогай паветра пад ціскам праводзілі выпрабаванні фюзеляжа самалёта Іл-76 МД. У гэты момант адбылася разгерметызацыя, і корпус паветранага судна разбурыўся.

Шасцёра работнікаў прадпрыемства пацярпелі. Адзін з іх памёр ад атрыманых траўмаў.

У Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі паведамілі, што падчас выпрабаванняў адсека фюзеляжа самалёта Іл-76 «адбыўся трагічны інцыдэнт», у выніку якога адзін чалавек загінуў, некалькі супрацоўнікаў пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула