БЕЛ Ł РУС

Ноччу Расія здзейсніла атаку Украіны дронамі 

6.03.2023 / 10:30

Nashaniva.com

Амаль усе атрымалася збіць.

13 з 15 беспілотнікаў-камікадзэ «Шахед», запушчаных расійскімі вайскоўцамі, былі знішчаныя ў ноч на 6 сакавіка. Пра гэта ў эфіры адзінага тэлемарафону паведаміў прэс-сакратар камандавання ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат.

«З паўночнага напрамку былі запушчаныя беспілотныя лятальныя апараты-камікадзэ іранскай вытворчасці Shahed-136/131. Папярэдне былі запушчаныя 15 такіх БПЛА, 13 з іх былі знішчаныя сродкамі СПА рознымі агнявымі спосабамі», — сказаў Ігнат.

Расіяне атакавалі з поўначы беспілотнікамі цэнтральныя і ўсходнія рэгіёны Украіны, дадаў Ігнат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула