БЕЛ Ł РУС

Пракурор запрасіў для Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў зняволення

6.03.2023 / 12:04

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё». Суд над жанчынамі працягваецца з 6 лютага. 

Палітзняволеных абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады», «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года. 

Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула