БЕЛ Ł РУС

Апазналі ўкраінскага салдата з жудаснага відэа расстрэлу

7.03.2023 / 13:41

Nashaniva.com

З'явілася афіцыйная інфармацыя пра ўкраінскага вайскоўца, якога расстралялі расійскія салдаты пасля таго, як ён сказаў фразу «Слава Украіне».

Фота: zakarpatpost.net

У Міністэрстве абароны пацвердзілі асобу расстралянага байца. Гэта Цімафей Мікалаевіч Шадура, вайсковец 30-й асобнай механізаванай брыгады, 1982 года нараджэння. Ён прапаў без вестак 3 лютага 2023 года пасля баявых дзеянняў у раёне горада Бахмут.

Цяпер цела вайскоўца знаходзіцца на часова акупаванай тэрыторыі.

Раней журналістка «Суспільне» і BBC News Сафія Качмар-Цімашэнка напісала ў фэйсбуку, што сястра аднаго з абаронцаў Украіны апазнала на відэа свайго брата.

«Сястра кажа: «100 адсоткаў — гэта мой брат. Гэта яго вочы, голас і тое, як ён курыў цыгарэту». Але просіць маўчання да раніцы, пакуль выйдуць на сувязь пабрацімы з нуля і хоча быць у яго маці з самай раніцы», — дадала Качмар-Цімашэнка.

Чытайце таксама:

З'явілася відэа з расстрэлам вайскоўца, які кажа «Слава Украіне». Што пра гэта вядома?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула