БЕЛ Ł РУС

Міколу Шараху далі 15 сутак

7.03.2023 / 15:35

Nashaniva.com

Старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалая Шараха арыштавалі на 15 сутак, паведамляе «Вясна».

Мікола Шарах быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ўчора ў сябе дома ў Полацку каля 15:30. Яго абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Сёння ў судзе Полацкага раёна і горада Полацка разгледзелі справу Шараха. Суддзя Андрэй Дзергачоў прызначыў яму 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула