«Памылка перакладу». У Мінабароны Украіны і Польшчы ўдакладнілі публікацыю пра пастаўкі сістэм Patriot ва Украіну
Прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат паведаміў, што Украіна атрымае ракетныя комплексы, але варта дачакацца афіцыйнай інфармацыі. Палякі ж заявілі, што адбылася «памылка перакладу».
Фота: AP
«Безумоўна, Patriot будзе ва Украіне. Рашэнне прынятае, людзі навучаюцца… Калі ўбачыце, што камандуючы Паветраных сіл тэстуе за рулём Patriot, то сапраўды ён ужо будзе ва Украіне. Ці ж мы паведамім пра першы рашысцкі самалёт, які саб'е той Patriot», — сказаў Ігнат.
У той жа час, польскае ведамства адзначыла, што з'яўленне ў іспанскім выданні згадкі ад польскага міністра аб атрыманні Украінай ЗРК Patriot, звязанае з памылкай пры перакладзе.
Маўляў, Блашчак не казаў, што Украіна ўжо атрымала ЗРК Patriot, а пацвердзіў, што станоўчае рашэнне аб перадачы Кіеву гэтай сістэмы СПА было прынятае дзякуючы намаганням Польшчы.