Стрыечнаму брату намесніка камандзіра палка Каліноўскага дадалі яшчэ тры артыкулы
Праваабаронцам стала вядома, што справу палітзняволенага жыхара Бабруйска Сяргея Франчука перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Калі раней Сяргею інкрымінавалі толькі «народны» арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), то цяпер яго абвінавачваюць ажно па чатырох артыкулах — дадалі арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне варожасці).
Стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука затрымалі ў жніўні. Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаянным відэа» ён стаіць з залепленым ілбом.