Самалёт з Мінска ў Тэгеран будзе лётаць два разы на тыдзень
Мінск і Тэгеран з 26 сакавіка аднаўляюць прамыя авіязносіны. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.
Фота: tehrantimes.com
«З 26 сакавіка будуць адноўленыя прамыя авіязносіны паміж Тэгеранам і Мінскам. Паляціць іранская авіякампанія Mahan Air», — цытуе Аляксея Аўраменку БелТА.
Рэйсы будуць двойчы на тыдзень, адзначыў міністр, каментуючы вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Ірана ў Тэгеране. Па словах чыноўніка, гэта паспрыяе развіццю чалавечых і бізнэс-кантактаў.
На сайце авіякампаніі Mahan Air пакуль інфармацыі пра рэйсы ў Мінск і кошт квіткоў няма.
Чытайце таксама:
Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі
Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі