БЕЛ Ł РУС

Каму ва Украіне жыць добра?

3.11.2009 / 15:00

Цэнтрвыбаркам Украіны апублікаваў дэкларацыю аб даходах кандыдата ў прэзідэнта Віктара Януковіча

Цэнтрвыбаркам Украіны апублікаваў дэкларацыю аб даходах кандыдата ў прэзідэнта, лідэра «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча.

Афіцыйны заробак палітыка складае 2330 даляраў у месяц, але за мінулы год Януковіч атрымаў 607 тысяч даляраў.
Праўда, 55% ад гэтай сумы атрымана за кошт продажу нерухомай маёмасці. Істотны пункт — «атрыманне матэрыяльнай дапамогі» ў памеры 210 тысяч даляраў.

Пяць год таму, перад мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне Януковіч атрымаў гадавы даход у 5330 даляраў. Такім чынам,

даходы палітыка за пяцігодку ўзраслі ў 114 разоў.
Апроч таго, у яго з’явіўся жылы дом і кватэра большага памеру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула