БЕЛ Ł РУС

Беларускім лёгкаатлетам працягнулі адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў

15.03.2023 / 19:8

Nashaniva.com

Рада Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі працягнула забарону на ўдзел у спаборніцтвах пад эгідай асацыяцыі для расійскіх і беларускіх спартсменаў. Адхіленне будзе дзейнічаць да канца вайны.

Фота ілюстрацыйнае

«Так як вайна ва Украіне працягваецца ўжо больш за год, Еўрапейская лёгкаатлетычная рада хацела паказаць, што мы не змянілі сваю пазіцыю адносна забароны для расійскіх і беларускіх спартсменаў, дапаможнага персаналу і іншых афіцыйных асоб не толькі на ўдзел у спаборніцтвах, але і на [прысутнасць] на ўсіх мерапрыемствах», — сказаў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі Дабрамір Карамарынаў.

Забарона на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах была ўведзена 1 сакавіка 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула