БЕЛ Ł РУС

Зюганаўцы правядуць у Мінску «антыфашысцкі форум»

16.03.2023 / 12:56

Nashaniva.com

Камуністычная партыя Расіі правядзе ў Мінску антыфашысцкі форум. Ён пройдзе 22 красавіка. Пра гэта паведаміў старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў на сустрэчы з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным.

«Мы атрымліваем поўную падтрымку і цяпер рыхтуем разам антыфашысцкі форум, які пройдзе ў дзень нараджэння Леніна, 22 красавіка, у Мінску. Лукашэнка адгукнуўся на гэтую просьбу. Гэта будзе сусветны форум барацьбы супраць нацызму і фашызму і велізарная палітычная падтрымка нашых ініцыятыў», — сказаў Зюганаў.

Чытайце таксама:

Зюганаў абурыўся, што Байдэна, «які спатыкаецца», паказваюць па ТБ часта, а пра Брэжнева маўчаць

Расійскі камуніст Зюганаў пра Ціханоўскую: Польская шляхта і літоўскія паны прыцягнулі гэтую «спадніцу» ў якасці кіраўніка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула