БЕЛ Ł РУС

У Мінску асудзілі чарговага ўдзельніка маршу работнікаў МТЗ ў 2020 годзе

16.03.2023 / 13:55

Nashaniva.com

У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразаводцаў у жніўні 2020 года.

Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Дзяніса Пучака затрымалі 22 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА-1 Мінска.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Дзмітрый разам з многімі працаўнікамі МТЗ 14 жніўня 2020 года прыняў удзел у шэсці рабочых у цэнтр Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Даўгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

28 лютага суд прызнаў Дзяніса Пучака вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з-пад арышту адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула