БЕЛ Ł РУС

Магчыма, затрыманы аналітык Андрэй Паротнікаў

21.03.2023 / 23:9

Nashaniva.com

Пра затрыманне Андрэя Паротнікава «Нашай Ніве» паведаміў яго знаёмы. Але мы пакуль не маем пацвярджэння гэтай інфармацыі з другой крыніцы.

Са слоў знаёмага, Паротнікава затрымалі ў Маскве некалькі дзён таму. Цяпер яго даставілі ў Мінск. Па меркаванні гэтага чалавека, Паротнікаў цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Апошнія допісы ў фэйсбуку аналітыка датуюцца 7 сакавіка.

Андрэй Паротнікаў быў выхадцам з Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля звальнення з МУС ён займаўся незалежнай аналітыкай на тэмы бяспекі і сілавых структур.

Калі вы ведаеце пра гэта больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула