У Бабруйску зноў затрымалі журналіста Дзмітрыя Суслава
Дзмітрый Суслаў — журналіст выдання «Коммерческий курьер». У чым яго абвінавачваюць, невядома, але верагодна, што заўтра адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе супраць яго, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У мінулым годзе Суслава ўжо затрымлівалі і каралі арыштам на 15 сутак за рэпост у сацсетках.