БЕЛ Ł РУС

Зноў зніжаецца стаўка рэфінансавання

24.03.2023 / 12:15

Nashaniva.com

Стаўка рэфінансавання з 3 красавіка зніжаецца з 11 да 10,5 працэнта гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Стаўка па крэдыце авернайт — з 12 да 11,5 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 10 да 9,5 працэнта гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка 24 сакавіка 2023 года па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.

Галоўная фінансавая ўстанова краіны паведамляе, што інфляцыя працягвае фармавацца паблізу чаканай траекторыі. У лютым 2023 года гадавы прырост спажывецкіх цэн запаволіўся да 11,7 працэнта пры 12 працэнтах месяцам раней. Трэндавая інфляцыя таксама дэманструе ўстойлівую дынаміку да запаволення.

У лютым 2023 года яна склала 8,9 працэнта пры 9,2 працэнта ў папярэднім месяцы.

Гэта ўжо другое зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў гэтым годзе. Папярэдні раз было 1 сакавіка — з 11,5 да 11 працэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула