БЕЛ Ł РУС

«Тут няма нумароў». Кіраўнік Віцебшчыны пахваліўся перад дзяўчатамі беларускім смартфонам

24.03.2023 / 15:05

Nashaniva.com

Студэнткі пяці ВНУ Віцебска, якія прадстаўляюць моладзевае крыло абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, пабывалі ў працоўным кабінеце старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна і пагутарылі з кіраўніком вобласці, піша БелТА.

Фота: БелТА

Старшыня аблвыканкама прадэманстраваў ім беларускі смартфон, па якім ён можа звязацца з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў. «Тут няма нумароў, проста націскаем на імя і выклік», — растлумачыў Аляксандр Субоцін.

Што ў кабінеце Субоціна? Напрыклад, іконы, якія пераязджаюць з кабінета ў кабінет і займаюць ганаровае месца насупраць працоўнага стала, футбольны мяч з аўтографамі каманды «Нафтан», нагайка — падарунак ад кубанскіх казакоў і кнігі.

Таксама паведамляецца пра асаблівы сувенір, які хутка адправіцца па прызначэнні, — «лялька-хлебароб», яе кіраўніку вобласці падарылі аграрыі з Верхнядзвінскага раёна. Унутры ў ільняной фігуркі знаходзіцца збожжа ўраджаю 2022 года, яго трэба будзе кінуць у зямлю на засеўках, якія пройдуць у вобласці, каб і сёлета паўтарыць поспех па зборы збожжа, піша БелТА.

Галоўчанка сказаў, калі ў Беларусі дзяржава перастане рэгуляваць цэны

Віцебскі аблвыканкам падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з акупацыйнымі ўладамі Крыма

Прафсаюзы далажылі пра зніжэнне цэнаў на агародніну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула