БЕЛ Ł РУС

Беларусь забараніла ўвоз свініны з Расіі

4.11.2009 / 16:07

ў сувязі з пагаршэннем эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свіней.

Беларусь увяла часовыя абмежаванні на ўвоз з Расіі свініны, прадкутаў яе перапрацоўкі, а таксама свіной тэхнічнай сыравіны, паведаміла прэс‑сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Дар’я Казлоўская.

«У сувязі з пагаршэннем эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свіней у Расіі з сённяшняга дня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю краіны свініны, прадуктаў яе перапрацоўкі і свінога тэхнічнага сыравіны з усёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

Адначасова адмяняюцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Расіі названых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула