БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: «У актыўную фазу ўступілі маштабныя прыватызацыйныя працэсы»

4.11.2009 / 16:29

МБ; на аснове інф. БЕЛТА, РІАН

Ён сустрэўся з дэлегацыяй нямецкіх бізнэсоўцаў, якія прыехалі на сёлетні «Мінскі форум».

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дэлегацыяй нямецкіх бізнэсоўцаў, якія прыехалі на сёлетні «Мінскі форум». Ён прапанаваў разгледзець магчымасць стварэння няўрадавае беларуска‑нямецкае Рады дзелавога супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі ёсць шмат галін, куды могуць прыйсці германскія інвестары. «Перш за ўсё гэта тыя сферы, у якіх вы з’яўляецеся прызнанымі лідэрамі: аўтамабільнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне, хімічная і нафтахімічная галіны, энергетыка, высокія тэхналогіі», — сказаў ён, звяртаючыся да германскіх гасцей.

На ягоную думку, вялікія магчымасці ёсць у нас для ўзаемадзеяння з Германіяй у рамках маштабных праектаў па развіцці інфраструктуры, перапрацоўчай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

«Думаю, што нашым германскім сябрам час сур’ёзна задумацца аб адкрыцці свайго банка ў Беларусі», — сказаў ён таксама.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «ў нас створаны спрыяльныя ўмовы для прыцягнення капіталаў у прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці, развіццё малых і сярэдніх гарадоў, свабодных эканамічных зон».

Ён канстатаваў, што за апошні час у Беларусі зроблены комплекс захадаў, скіраваных «на лібералізацыю эканомікі і стварэнне спрыяльнага бізнэс‑асяроддзя». «У актыўную фазу ўступілі маштабныя прыватызацыйныя працэсы», ‑‑ адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула