БЕЛ Ł РУС

У Мінску выпаў першы снег

5.11.2009 / 12:25

У Мінску, як і прадказваў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, выпаў першы снег. Зусім мізэр, а чакаецца, што да выхадных яго зменіць дождж.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, зіма чакаецца халаднейшая за папярэднюю.

Сярэднямесячная тэмпература ў лістападзе чакаецца на адзін градус ніжэй за кліматычную норму. А для сталіцы яна роўная прыблізна нулю.

Сонца на шыраце Мінска ўзышло ў 7 гадзін 17 хвілін, а зойдзе ў 16 гадзін 30 хвілін. Такім чынам, даўгата светлавога дня складзе 9 гадзін 13 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула