У Ашмянах на пошце ўзарвалася дымавая шашка
У Ашмянскім вузле паштовай сувязі выбухнула дымавая шашка. Як паведамілі ў МНС, спрацоўванне сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадача паведамлення аб надзвычайнай сітуацыі зафіксавана раніцай (6:55) у аўторак.
Фота ілюстрацыйнае
Аддзяленне пошты знаходзіцца ў Ашмянах на вуліцы Савецкай.
— Пацярпелых няма, маёмасць не пашкоджана, — пракаментавалі ў МНС.
У ведамстве таксама дадалі, што прычынай задымлення стала самаадвольнае спрацоўванне страйкбольнай дымавой шашкі ў адной з пасылак.
Перасылка такіх дымавых шашак у пасылках забаронена.
Чытайце таксама:
У Барысаве школьнік дапамагаў бабулям паднесці торбы, а потым абкрадаў іх