БЕЛ Ł РУС

На грып і ВРВІ у Беларусі захварэлі 180 тыс. чалавек

5.11.2009 / 13:09

Гэта на 70% болей у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі створаны штаб для аператыўнага маніторынгу за эпідэміялагічнай сітуацыяй і кантролю за медыцынскай дапамогай пацыентам з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і пнеўманіяй. Узначальвае яго міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Паводле паведамлення прэс‑службы Міністэрства аховы здароўя, пасяджэння штаба праводзяцца двойчы ў дзень з прыцягненнем прадстаўнікоў РУП «Белфармацыя» і іншых зацікаўленых ведамстваў.

З пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага пад’ёму ў краіне зарэгістравана 180 тысяч захворванняў вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, што на 70% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года
, паведамляе прэс‑служба Міністэрства аховы здароўя.

«Назіраецца цыркуляцыя розных рэспіраторных вірусаў (адэнавірусы, вірусы парагрыпу, рэспіраторна‑сінтыцыяльныя вірусы і інш), у тым ліку і вірусу высокапатагеннага («свінога «) грыпу А/H1N1. Лабараторна пацверджана 85 выпадкаў грыпу А/H1N1 (0,05% ад усіх хворых) «, — гаворыцца ў паведамленні.

Адначасова назіраецца рост захворвання на пнеўманію. На гэты момант ад пнеўманіі памерлі 19 чалавек, у тым ліку ў 7 — лабараторна пацверджана наяўнасць віруса грыпу А H1N1, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер на лячэнні ў установах аховы здароўя знаходзяцца 2.154 чалавекі, у некаторых пацыентаў адзначаецца цяжкае развіццё захворвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула