БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя дазволіла выдаваць бальнічныя на пяць дзён

5.11.2009 / 14:23

Nashaniva.com

У Беларусі дазволена выдача на пяць дзён лістка непрацаздольнасці па захворванні вострых рэспіраторных інфекцый і грып. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Таксама дазволена выдача бюлетэняў і даведак аб часовай непрацаздольнасці студэнтам 6‑га курса лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў медуніверсітэта, што прыцягнутыя да працы ў арганізацыях аховы здароўя на час грыпу.

Апроч таго, перапрафіляваны ложкавы фонд з улікам эпідэмічнай сітуацыі на кожнай адміністрацыйнай тэрыторыі з мэтай экстраннай шпіталізацыі пацыентаў з выяўленым інтаксікацыйным сіндромам, неэфектыўнасцю лячэбных мерапрыемстваў, якія праводзяцца, на працягу 48 гадзін, а таксама ў выпадку хутка прагрэсуючай клінічнай карцінай захворвання.

Так, у Мінску перапрафіляваны ложкавы фонд гарадскіх клінічных бальніц №5 і 11, там разгорнута 1200 ложкаў.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула