БЕЛ Ł РУС

ЗША ацэньваюць расійскія страты ў вайне ў 220 тысяч вайскоўцаў

30.03.2023 / 07:20

Nashaniva.com

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес прывёў апошнюю ацэнку ЗША расійскіх страт у вайне з Украінай.

ЗША ацэньваюць расійскія страты прыкладна ў 220 тысяч вайскоўцаў параненымі і забітымі, сказаў ён.

Уолес назваў гэтую лічбу на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з міністрам абароны Швецыі Полам Ёнсанам.

Асноўная частка канферэнцыі была прысвечаная далучэнню Швецыі і Фінляндыі да НАТА, і Уолес таксама выказаўся аб практыцы ваеннага прызыву, якая збольшага працягнулася ў гэтых краінах пасля сусветных войнаў.

«Я думаю, мы ўсе зайздросцім Швецыі і Фінляндыі з іх запасамі рэзервістаў», — сказаў ён.

«І я думаю, мы павінны прызнаць, што адзін з урокаў вайны ва Украіне заключаецца ў тым, што мы павінны стаць мацнейшымі. А гэта шмат у чым залежыць ад рэзерваў», — сказаў Уолес, дадаўшы, што з задавальненнем бы ўбачыў падобную сістэму і ў Брытаніі.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула