БЕЛ Ł РУС

У школах будзе новы факультатыў. Звязаны ён будзе з чыгункай

30.03.2023 / 09:09

Nashaniva.com

У школах вырашылі стварыць яшчэ адзін факультатыў — вучні змогуць вывучыць асаблівасці працы на чыгунцы. Вучэбную праграму заняткаў «Уводзіны ў прафесію чыгуначнага транспарту» зацвердзіла Мінадукацыі. Пастанова ведамства апублікаваная ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Спутнік».

Факультатыў будуць праводзіць толькі ў 10-11 класах, праграма разлічаная на 70 гадзін (па 35 у кожным класе). Заняткі разлічаныя на 1 гадзіну на тыдзень. Мэта гэтага дадатковага ўрока асабліва прафесійна-арыентаваная — «стварэнне ўмоў для ўсвядомленага выбару прафесіі навучэнцамі».

У распрацаванай Міністэрствам адукацыі навучальнай праграме гаворыцца, што школьнікі павінны атрымаць уяўленне аб важнасці чыгуначнага транспарту ў краіне, аб грузавых і пасажырскіх перавозках, значнасці прафесій на чыгунцы.

Старшакласнікам раскажуць аб збудаваннях і прыладах чыгуначнага транспарту, вагонах і лакаматывах, электразабеспячэнні інфраструктуры, правілах бяспекі, а таксама правядуць прафарыентацыйную гутарку-дыялог «як выбраць прафесію, або некалькі парадаў выпускнікам».

Для навучэнцаў прадугледжаныя ў тым ліку экскурсіі і выязныя заняткі на аб'ектах Беларускай чыгункі.

У школах з'явіцца факультатыў па хакеі

З наступнага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць другі абавязковы элемент школьнай формы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула