БЕЛ Ł РУС

Швецыя і Фінляндыя ўхвалілі Nord Stream

5.11.2009 / 17:47

Улады Швецыі і Фінляндыі ўхвалілі пракладванне газаправода Nord Stream («Паўночны паток») у сваіх тэрытарыяльных водах ў Балтыйскім моры.

Газаправод Nord Stream з’яўляецца новым маршрутам для экспарту расійскага газу ў Еўропу, перш за ўсё на рынкі Германіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Нідэрландаў і Францыі. Газаправод працягласцю 1,22 тыс. км пройдзе па дне Балтыйскага мора ад Расіі (Выбарг) да Германіі (Грайфсвальд). Увод у эксплуатацыю першай ніткі газаправода прапускной здольнасцю 27,5 млрд. кубаметраў газу ў год намечаны на 2011 год, пачатак будаўніцтва — на першую палову 2010 года.

Зараз акцыянерамі кампаніі — аператара праекта Nord Stream AG з’яўляюцца расійскі «Газпром» (51% акцый), германскія Wintershall Holding і E. ON Ruhrgas (па 20%), а таксама Нідэрландская Gasunie (9%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула