БЕЛ Ł РУС

Ліміт на бяспошлінны ўвоз тавараў на 1000 еўра прадоўжаны да 1 кастрычніка

31.03.2023 / 11:02

Nashaniva.com

Рада ЕЭК на пасяджэнні 30 сакавіка прыняла рашэнне прадоўжыць дзеянне бяспошліннага ліміту ўвозу тавараў для фізічных асоб у памеры 1000 еўра да 1 кастрычніка 2023 года.

Мера была прынята вясной мінулага года на фоне ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі і Расіі і масавага сыходу заходніх пастаўшчыкоў з рынкаў абедзвюх краін. Павышаны парог 1000 еўра дзейнічаў да канца сакавіка 2023 года. Цяпер яго вырашылі прадоўжыць.

Такім чынам, яшчэ паўгода можна будзе атрымліваць у пасылках або ўвозіць з-за мяжы тавары на суму да 1000 еўра без выплаты мытных пошлін.

Калі б дзеянне меры не працягнулі, то ліміт з 1 красавіка знізіўся б да 200 еўра.

Трэцяя вобласць зняла абмежаванні па вывазе тавараў у краіны ЕС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула