БЕЛ Ł РУС

У Талачынскім раёне мужчына падпаліў сябе

2.04.2023 / 15:06

Nashaniva.com

Пасля спробы суіцыду ў бальніцу з апёкамі прывезлі жыхара пасёлка Байкал Талачынскага раёна, паведамляе МНС.

Здарэнне адбылося ў пятніцу, 31 сакавіка. Каля 20 гадзін з медустановы паведамілі аб шпіталізацыі мужчыны 1972 года нараджэння.

Беспрацоўны мужчына паспрабаваў учыніць суіцыд і падпаліў на сабе адзенне на тэрыторыі прыватнага дома. Яго шпіталізавалі з апёкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула