На відэа ўпершыню знялі самую глыбакаводную ў свеце рыбу
3.04.2023 / 17:35
Спецыялісты з Універсітэта Заходняй Аўстраліі здолелі зняць на відэа самую глыбакаводную з вядомых рыб. Пра гэта гаворыцца на сайце ўніверсітэта.
Так званую прамянёвую рыбу сямейства «марскіх смаўжоў» знялі ў раёне глыбакаводнага жолаба Ідзу-Агасавара ў Японіі. Яна плавала на глыбіні 8336 метраў.
«Мы патрацілі больш за 15 гадоў на вывучэнне гэтых глыбакаводных істот. Максімальная глыбіня, на якой яны могуць выжыць, сапраўды дзіўная», — заўважылі даследнікі.
Зрэшты, вылавіць рыбу для больш падрабязнага яе вывучэння пакуль не выйшла. Але сёе-тое зрабіць усё ж удалося — злавіць двух рыб-слімакоў (іншы падвід) на глыбіні 8022 метры.
Гэта яшчэ адно рэкорднае значэнне, бо раней лавіць марскіх істот атрымлівалася толькі на глыбіні да сямі кіламетраў.
Чытайце таксама:
Ля берагоў Іспаніі быў заўважаны вялізны кіт са скаліёзам
Расія дазволіла Беларусі лавіць мінтая на Далёкім Усходзе
Мінтай, хек, скумбрыя… Якую рыбу любяць беларусы і адкуль яе прывозяць?