Звольнілі пракурора Глыбоцкага раёна
Ігар Валынец, пракурор Глыбоцкага раёна, страціў пасаду. Яго прозвішча знікла з сайта Глыбоцкага райвыканкама.
Ігар Валынец. Фота: «Веснік Глыбоччыны»
Як стала вядома «Нашай Ніве», прычына знікнення і заўчаснай адстаўкі пракурора, магчыма, выкліканая грубым парушэннем правілаў дарожнага руху.
Саветнік юстыцыі Ігар Валынец, як і іншыя пракуроры, не заўважаў фальсіфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсій, але канцэнтраваўся на расследаванні даўно расследаваных злачынстваў 1940-х.
Пракуратура — кантралюючы орган. Сістэма патрабуе ад сілавікоў удзелу ў масавых парушэннях законнасці ў рамках палітычных рэпрэсій, але можа караць за парушэнні закона ў непалітычных сферах.
Затрыманы другі запар кіраўнік «Агата» — прадпрыемства, якое дапамагае рускім забіваць украінцаў