БЕЛ Ł РУС

Зноў пачалася праверка ваенаабавязаных

4.04.2023 / 15:03

Nashaniva.com

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі пачатая праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл. У цяперашні час падраздзяленні, якія прыцягваюцца да праверкі, удакладнілі задачы і прыступілі да іх выканання, паведамляе Мінабароны.

Фота: агенцтва «Ваяр»

Галоўнай мэтай праверкі застаецца вызначэнне здольнасці падраздзяленняў Узброеных сіл выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах хуткіх змен абстаноўкі.

Паведамляецца, што войскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах: пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як на палігонах, участках мясцовасці, так і ў населеных пунктах.

Пільная ўвага будзе нададзеная стану тэхнікі і ўзбраення, а таксама рабоце сістэм забеспячэння.

У Мінабароны падкрэсліваюць, што раптоўная праверка ўключае ў сябе праверку дзеянняў ваеннаабавязаных у перыяд ваеннага часу. У сувязі з чым ваенныя камісарыяты прыступілі да актыўнай працы па прыёме асабовага складу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула