БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі выкрылі радыёаматара, які наладзіў вяшчанне «Радыё Свабода». Яму пагражае «крыміналка»

4.04.2023 / 15:13

Nashaniva.com

У Падмаскоўі «вылічылі» радыёаматара, які наладзіў саматужнае вяшчанне заблакаванага ў Расіі «Радыё Свабода», паведамляе УФСБ па Маскве і Маскоўскай вобласці.

 «Прыпыненая супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна РФ, які арганізаваў незаконнае радыёвяшчанне кантэнту СМІ, уключаных у Рэестр замежных агентаў, на тэрыторыі Маскоўскага рэгіёна. <…> Правапарушальнік вырабіў саматужным спосабам вяшчальны радыёперадатчык і, не маючы адпаведнага дазволу, арганізаваў у горадзе Люберцы перыядычнае радыёвяшчанне «Радыё Свабода», доступ да якога абмежаваны на падставе патрабавання Генпракуратуры», — гаворыцца ў паведамленні.

Праваднік «варожага голасу» прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле аб «парушэнні патрабаванняў да выкарыстання радыёчастотнага спектра», таксама вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы аб распаўсюджванні фэйкаў аб УС РФ, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула