БЕЛ Ł РУС

У Асіповіцкім раёне рабочы скраў 35 тон друзу

5.04.2023 / 10:53

Nashaniva.com

На 26-гадовага работніка прадпрыемства ў Асіповіцкім раёне завялі крымінальную справу за крадзеж каля 35 тон друзу на агульную суму амаль 1200 рублёў, паведамляе магілёўская міліцыя.

Яго затрымалі ў Асіповічах з доказамі злачынства пры спробе незаконнага продажу больш за 30 тон дарожнага друзу.

Было ўстаноўлена, што на прадпрыемстве сістэматычна дапускаліся грубыя парушэнні працэсу вырабу дарожнай сумесі для будаўнічых і рамонтных работ. Колькасць друзу фракцыі не адпавядала заяўленым нормам, што ўплывала на якасць саставу.

Высветлілася, што супрацоўнік, які быў матэрыяльна адказнай асобай за захоўванне, адгрузку і вытворчасць, парушаў тэхналогію вырабу сумесі, недасыпаючы патрэбную колькасць друзу. Сэканомлены матэрыял ён планаваў перапрадаць.

Дзвіна ставіць рэкорды, у Полацку яна ўжо перасягнула крытычную адзнаку

У Смалявічах хуткасны цягнік насмерць збіў дзяўчынку

У Мінскім раёне перакуліўся бензавоз з дызельным палівам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула