БЕЛ Ł РУС

Пентагон: ЗША хутка пачнуць навучаць УСУ кіраваць «Абрамсамі»

5.04.2023 / 11:56

Nashaniva.com

Навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў кіраванню амерыканскімі танкамі «Абрамс» пачнецца найбліжэйшым часам, заявіў прадстаўнік Пентагона.

Танк «Абрамс». Фота: Suprotyv.com

«Мы ўсё яшчэ працуем над закупкай абсталявання, таму яшчэ не пачалі навучанне, але я чакаю, што гэта адбудзецца адносна хутка», — сказала крыніца ў Мінабароны ЗША.

У Вашынгтоне адразу папярэдзілі, што адпраўка «Абрамсаў» Кіеву можа заняць працяглы час.

Усяго ЗША адправяць Украіне 31 танк, што раўназначна танкаваму батальёну ў класіфікацыі ўкраінскай арміі.

Рашэнне было прынята ў студзені і стала рэзкім разваротам у пазіцыі Вашынгтона, які раней заяўляў, што танкі «Абрамс» занадта складаныя ў эксплуатацыі і патрабуюць вялікіх выдаткаў у абслугоўванні.

З пачатку вайны ва Украіне амерыканскія вайскоўцы навучылі ў агульнай колькасці больш за сем тысяч байцоў УСУ абыходжанню з іншымі відамі ўзбраенняў.

Чытайце таксама:

Эксперт выказаў меркаванне, для чаго Расія раскансервуе танкі Т-55

Эксперт расказаў, як заходнія танкі зменяць ход вайны ва Украіне

У Мінабароны ЗША ацанілі шанцы ўкраінскага контрнаступу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула