БЕЛ Ł РУС

Украінцы на мяжы паказалі беларускім памежнікам кіно

5.04.2023 / 20:33

Nashaniva.com

Украінскія памежнікі на былым памежным пераходзе «Выступовічы» ў Жытомірскай вобласці прадэманстравалі на вялікім экране фільм пра напад на Украіну, створаны для беларускіх калег.

У фільме расказваюць у тым ліку пра ракетныя ўдары па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

Гэта новы эпізод «вайны плакатаў» на беларуска-ўкраінскай мяжы. Раней з украінскага боку былі ўсталяваныя білборды з тэкстам «Акупантам не месца на ўкраінскай зямлі». Лукашэнкаўцы адказвалі сваімі плакатамі пра «амерыканскіх акупантаў» і «Вялікую Айчынную вайну».

Чытайце таксама:

Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

Беларускія памежнікі паскардзіліся, што ўкраінскія павесілі на дрэве пудзіла «расійскага Валеры»

Замежныя журналісты зафіксавалі з беларускай тэрыторыі бел-чырвона-белы сцяг на ўкраінскім баку мяжы ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула