БЕЛ Ł РУС

Польшча адмяніла этап Кубка свету па фехтаванні з-за допуску спартсменаў Беларусі і Расіі

6.04.2023 / 08:58

Nashaniva.com

Федэрацыя фехтавання Польшчы адмяніла этап Кубка свету праз рашэнне дапусціць да спаборніцтваў спартсменак з Беларусі і РФ. Этап Кубка свету па жаночай рапіры быў запланаваны на 21—23 красавіка ў Познані.

Прычынай названа рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных турніраў, паведамляе «Позірк».

«Федэрацыя фехтавання Польшчы салідарная з украінскай федэрацыяй фехтавання ў яе намаганнях па адхіленні ад спаборніцтваў <…> людзей, якія падтрымліваюць жорсткую вайну і рэжым Уладзіміра Пуціна», — гаворыцца ў заяве.

10 сакавіка Міжнародная федэрацыя фехтавання дазволіла беларускім і расійскім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай у нейтральным статусе. 

16 сакавіка этап Кубка свету па жаночай рапіры адмовілася праводзіць Федэрацыя фехтавання Германіі.

Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх людзей і коней

УЕФА не стала адхіляць Беларусь ад міжнародных турніраў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула