Вада ў Дзвіне ў Віцебску пачала спадаць
За ноч узровень вады знізіўся яшчэ на 15 сантыметраў і цяпер складае 9 метраў 3 сантыметры, паведамляюць «Віцьбічы».
Фота: «Віцьбічы»
Тым не менш, застаюцца затопленымі яшчэ многія ўчасткі ў горадзе, напрыклад, мост у парку Фрунзэ, які вядзе да канцэртнай залы «Віцебск» з боку праспекта Фрунзэ. Над вадой віднеюцца толькі краі парэнчаў гэтага моста.
Гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях трымае сітуацыю на кантролі і праводзіць пастаянны маніторынг гідралагічнага становішча.