Перавал Дзятлава афіцыйна адкрыюць для турыстаў
У Свярдлоўскай вобласці адкрыюць цэнтр з інфраструктурай для турыстаў на перавале Дзятлава, дзе ў 1959 годзе загадкава загінулі дзевяць турыстаў. Пра гэта піша ura.ru, спасылаючыся на заяву намесніка дырэктара Дэпартамента развіцця турызму Свярдлоўскай вобласці Юрыя Патаніна.
Таямнічая смерць дзевяці турыстаў у 1959 годзе ва Уральскіх гарах выклікала мноства тэорый — ад забойства, учыненага еці, да сакрэтных вайсковых эксперыментаў. Фота: Ultrasto / Shutterstock / infodjatlov.narod
Паводле Патаніна, на стварэнне «турыстычнай Меккі» спатрэбіцца ад аднаго да трох гадоў.
— Там ужо ёсць турыстычны паток, не хапае пару рэчаў, якія дазволілі б гэты паток структураваць. Таксама трэба зрабіць турызм больш камфортным і бяспечным, — сказаў Патанін.
На месцы размяшчэння турыстычнага цэнтра плануюць вырашыць праблемы з сувяззю і забяспечыць электрычнасцю пасёлак Віжай, які знаходзіцца ля перавалу Дзятлава.
Здарэнне на перавале адбылося ў 1959 годзе, тады загінула група лыжнікаў турыстычнага клуба Уральскага політэхнічнага інстытута. На целах турыстаў знайшлі сурʼёзныя траўмы, некаторыя з загінулых былі распранутымі, а ў адной з удзельніц паходу не было вачэй. Прычына трагедыі стала найвялікшай загадкай у Савецкім Саюзе.
Чытайце таксама: